Бамбардзіро́ўка Анко́ны — марская аперацыя, праведзеная флотам Аўстра-Венгрыі супраць італьянскага ўзбярэжжа. Абстрэльваліся шматлікія ваенныя і грамадзянскія аб'екты правінцыіАнкона.
Дзеянні аўстрыйскіх караблёў не сустрэлі ніякага супраціву з боку італьянскага флоту. У далейшым італьянцы запрасілі дапамогу ў саюзнікаў для аховы свайго ўзбярэжжа ад падобных набегаў.
Літаратура
Больных А. Г. Морские битвы Первой мировой: Трагедия ошибок. — АСТ, 2001. — 560 с. — ISBN 5170044291.