Бандаберг[2] (англ.: Bundaberg) — горад у аўстралійскім штаце Квінсленд, размешчаны на ўсходнім узбярэжжы прыкладна за 380 км на поўнач ад Брысбена. Заснаваны ў 1870 годзе. Насельніцтва складае прыкладна 47 000 жыхароў.
Атрымаў развіццё як цэнтр гандлю цукровым трыснягом, вытворчасць цукру. З 1888 года дзейнічае вінакурня, якая вырабляе бандабэргскі ром.