Баракамера
Баракамера — посуд (камера) ці памяшканне, выкананае звычайна з металу. Мае магчымасць герметызацыі і стварэння ўнутры камеры ціску большага (гіпербарычныя баракамеры) ці меншага (гіпабарычныя баракамеры), чым атмасферны.
Віды баракамер
Часта тэрміны дэкампрэсійная камера, рэкампрэсійная камера, баракамера выкарыстоўваюцца адначасова. У назвах адлюстроўваюцца розныя вобласці прымянення, а не прынцыповыя тэхнічныя адрозненні.
Гіпабарычныя камеры
Гіпабарычныя камеры выкарыстоўваюцца ў медыцыне для лячэння шэрагу захворванняў і для мадэлявання сітуацый знаходжання чалавека на вялікай вышыні (летчыкі, альпіністы, парашутысты, касманаўты і г . д.).
Гіпербарычныя камеры
Гіпербарычныя камеры выкарыстоўваюцца ў медыцыне для аксігенабаратэрапіі пры розных захворваннях, лячэння дэкампрэсійнай хваробы ў вадалазаў, мадэлявання сітуацый знаходжання чалавека пры большым, чым атмасферны, ціску, трэніроўкі аквалангістаў і вадалазаў. Ціск у іх могуць падымаць да 6 бар у мэтах тэрапіі. Апошнія дасягненні медыцыны дазволілі стварыць партатыўныя баракамеры на аднаго пацыента, у якіх ціск падымаюць на 0,3-0,5 бар вышэй атмасфернага[1].
Дэкампрэсійныя камеры
Дэкампрэсійная камера — від баракамеры, які выкарыстоўваецца пры вадалазных працах, які дазваляе праходзіць апошнія (самыя працяглыя) дэкампрэсійныя прыпынкі на паверхні, а не пад вадой. Гэта дазваляе вадалазам паменшыць рызыкі для здароўя, звязаныя з пераахаладжэннем або небяспечнымі ўмовамі.
Цікавыя факты
У лістападзе 1992 года была дасягнута рэкордная глыбіня 701 м Тэа Маўрастомасам у Марсэлі, Францыя, пры мадэляванні падводнага апускання ў баракамеры з выкарыстаннем газавых сумесяў — вадарод, кісларод і гелій[2].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ www.oxyhealthrussia.ru. Портативные барокамеры | Кислородная барокамера . Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 13 студзеня 2022.
- ↑ http://www.seapeace.ru. Знаменитые ныряльщики | Подводное плавание(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 5 ліпеня 2016.