Барталамеус Цэйтблом
Барталамеус Цэйтблом | |
---|---|
Дата нараджэння | не раней за 1455 і не пазней за 1460 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1518 і не пазней за 1522 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Мастацкі кірунак | Адраджэнне |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барталамеус Цэйтблом (ням.: Bartholomäus Zeitblom; каля 1455, Нёрдлінген — каля 1520, Ульм) — нямецкі мастак, майстар алтарнага жывапісу.
Біяграфія
Вучыўся маляваць у майстэрні свайго айчыма Херліна ў Нёрдлінгене. З 1482 года жыў ва Ульме, дзе пасля жаніцьбы з дачкой мастака Шухліна, зрабіўся ўладальнікам яго майстэрні. Створаныя ў яго майстэрні і пад яго кіраўніцтвам алтары дэманструюць развіццё мясцовых, паўднёвагерманскіх мастацкіх школ стылю позняй готыкі, якія мелі агульную крыніцу ў старанідэрландскім мастацтве. Адной з прыкмет школы Цэйтблома — маляванне шчыльна злучаных груп людзей з застылымі выразамі твараў. У Штутгарцкай дзяржаўнай галерэі захоўваюцца Кільхбергерскі, Эшахскі і Хербергерскі алтары работы Цэйтблома.