Бары (італ.: Provincia di Bari) — скасаваная правінцыя ў Італіі, у вобласці Апулія. Сталіца правінцыі — горад Бары. Плошча — 5138 км², насельніцтва — 1 594 109 чалавек (2005). У правінцыі было 48 камун. У 2009 годзе была створана новая правінцыя Барлета-Андрыя-Трані, у якую перададзены сем камун з насельніцтвам 346 025 чалавек (тры іншыя камуны новай правінцыі перадаюцца з правінцыі Фоджа). Такім чынам, у правінцыі Бары засталася 41 камуна. У 2015 годзе замест правінцыі быў утвораны метрапалітэнскі горад Бары.