Батальён імя Хасэ Палафокса
Батальён імя Хасэ Палафокса | |
---|---|
Гады існавання | 28 чэрвеня 1937 — 24 верасня 1938 |
Краіна | Другая Іспанская Рэспубліка |
Падпарадкаванне | Інтэрнацыянальныя брыгады |
Уваходзіць у | XIII інтэрбрыгада імя Яраслава Дамброўскага |
Тып | батальён |
Складаецца з | пяць рот |
Дыслакацыя | Альбасетэ (Іспанія) |
Заступнік | Хасэ Рэбольеда дэ Палафокс |
Удзел у | Грамадзянская вайна ў Іспаніі |
Вядомыя камандзіры | Jan Tkaczow[d] |
Батальён імя Хасэ Палафокса (польск.: Battalion im. José Palafoxa — польскі добраахвотніцкі батальён, які ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў.
Кароткая гісторыя
Утвораны 28 чэрвеня 1937 года, залічаны ў склад 150-й інтэрбрыгады: у яго складзе змагаліся польскія і савецкія добраахвотнікі, а таксама іспанцы з батальёна «Пасьянарыя». На пасадах камандзіраў былі вайскоўцы, якія служылі ў РСЧА. 4 жніўня дзве роты батальёна Палафокса перанакіраваны ў 13-ю інтэрбрыгаду, астатняя частка батальёна перайшла туды ў пачатку кастрычніка. Пазней батальёны Палафокса і Міцкевіча аб’ядналіся ў 4-ы батальён 13-й інтэрбрыгады. Батальён Палафокса дэ-факта існаваў да 23 верасня 1938 года.
Склад
- 1-я рота
- 2-я рота імя Нафталі Батвіна
- 3-я рота імя Адама Міцкевіча
- 4-я рота імя Тараса Шаўчэнкі
- 5-я рота імя Людвіга Варынскага
Камандзіры
- Ян Ткачоў (6 ліпеня 1937 – 16 лютага 1938, загінуў)
- Юзеф Шляхта (16 – 17 лютага 1938)
- добраахвотнік Сальвадарэ (17 лютага — 18 чэрвеня 1938)
- Фернанда Д’Ара «Сеньёр» (18 чэрвеня – 3 жніўня 1938)
- Іштван Мальнар (3 жніўня – 24 верасня 1938)
Палітрукі
- / Мікалай Дворнікаў «Станіслаў Тамашэвіч» (6 ліпеня 1937 – 16 лютага 1938, загінуў)
- добраахвотнік Манола (16 лютага — 15 мая 1938)
- Эўгеніюш Шчур (15 мая — 24 верасня 1938)
Ад’ютанты
- Баляслаў Малаец «Эдуард» (6 ліпеня – 27 кастрычніка 1937)
- Юзаф Шляхта (27 кастрычніка 1937 – 12 студзеня 1938)
- Генрык Тарунчык (12 студзеня — 16 лютага 1938)
- Адам Левіньскі (16 лютага –27 ліпеня 1938, загінуў)
- Ежы Браўн (27 ліпеня — 18 верасня 1938)
- Павел Шонфельд (18 – 21 верасня 1938, загінуў)
- Ежы Браўн (21 – 24 верасня 1938)