Батамбанг[2] (кхмер. បាត់ដំបង — battɑmbɑːŋ) — горад у Камбоджы, за 290 км на паўночны захад ад Пнампеня. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Батамбанг. Насельніцтва 250 тыс. чалавек (2006). Перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, вытворчасць фосфарных угнаенняў. Горад заснаваны ў XI ст. і з'яўляецца другім па колькасці насельніцтва ў краіне.