Баі за Кантхіен — эпізод В’етнамскай вайны, калі адбываліся сутыкненні вакол амерыканскай ваеннай базы «Кантхіен».
«Вышыня 158», якая мела в’етнамскую назву «Кантхіен» («Узгорак анёлаў»), была размешчана за 3 км на поўдзень ад дэмілітарызаванай зоны паміж Паўночным і Паўднёвым В’етнамам (16°54′35″ пн. ш. 106°58′48″ у. д.HGЯO). Увесну 1967 года на ёй была пабудавана база марской пяхоты ЗША. Пабудова базы вялася ў рамках праекта «Лінія Макнамары», які прадугледжваў стварэнне ўмацаванай лініі абароны на поўдзень ад дэмілітарызаванай зоны. На базе размяшчалася артылерыя, якая падтрымлівала дзеянні марской пяхоты ў дадзеным раёне.
У ліпені 1967 года паўночней Кантхіена адбылося буйнае сутыкненне ў ходзе правядзення марскімі пяхотнікамі аперацыі «Бафала». У верасні таго ж года база была фактычна абложана значнымі сіламі праціўніка. Яна штодня падвяргалася артылерыйскім абстрэлам з тэрыторыі Паўночнага В’етнама, у выніку чаго ў некаторых амерыканскіх салдат на базе развіўся сіндром «снараднага шоку». Да пачатку кастрычніка аблога была знята. У далейшым падзеі аблогі Кантхіена паўтарыліся падчас аблогі базы Кхешань.