Бег трушком
Бег трушком (джогінг, англ.: jogging) — адна з формаў бегу ў павольным тэмпе. Асноўная мэта заключаецца ў атрыманні эфекту ад практыкаванняў, зніжэння ўзроўню стрэсу (у параўнанні з хуткім бегам).
Бег трушком можа таксама выкарыстоўвацца як размінка або «астуджэнне» для бегуноў. Гэта часта выкарыстоўваецца спартсменамі як сродак актыўнага аднаўлення падчас інтэрвальных трэніровак.
Пры працяглым бегу трушком, як і пры іншых працяглых аэробных нагрузках (крос, плаванне, веславанне, велагонкі, бег на лыжах і іншых), выяўляецца эфект асаблівага ўздыму, падобнага з лёгкім ап’яненнем («эйфарыя бегуна»).
Гл. таксама
- Бег
- Плогінг
Літаратура
- Гутос Т. История бега. М.: Текст, 2011.
- Лидьярд А., Гилмор Г. Бег с Лидьярдом. — М.: Физкультура и спорт, 1987.
- Карташов Ю. М. Сюрпризы оздоровительного бега // Серыя: Физкультура и здоровье — М.: Физкультура и спорт, 1983. — 96 с. — Наклад 100 000 экз.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бег трушком