Белае (возера, Бешанковіцкі раён, басейн Чарнагосніцы)
Белае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 131 м |
Даўжыня | 6,17 км |
Шырыня | 0,53 км |
Плошча | 1,49 км² |
Аб’ём | 0,00718 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 14,5 км |
Найбольшая глыбіня | 12,4 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 13 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Бе́лае возера — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Чарнагосніца за 16 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы.
Плошча паверхні возера 1,49 км², даўжыня 6,17 км, найбольшая шырыня о,53 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 12,4 м.
Катлавіна возера моцна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны на ўсходзе вышынёй да 3 метраў, на захадзе да 20 метраў, стромкія. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, у паўночнай і паўднёвай частках забалочаныя. Дно да глыбіні 4 м пясчанае, глыбей — глеістае.
Расліннасць распаўсюджана да глыбіні 4 м. У возера ўпадаюць ручаі і выцякае ручай у Астровенскае возера. Плошча вадазбору складае каля 13 км².
Каля возера знаходзяцца вёскі Гарадзец, Забелле, Малыя Паўлавічы.
Літаратура
- Белае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
- Белае возера Архівавана 18 лютага 2014.