Беларускі час
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/71/Time_zones_of_Europe.svg/300px-Time_zones_of_Europe.svg.png)
сіні | Заходнееўрапейскі час (WET) (UTC+0) Заходнееўрапейскі летні час (UTC+1) |
блакітны | Заходнееўрапейскі час (WET) (UTC+0) |
чырвоны | Цэнтральнаеўрапейскі час (CET) (UTC+1) Цэнтральнаеўрап. летні час (UTC+2) |
жоўты | Калінінградскі час (USZ1) (UTC+2) |
хакі | Усходнееўрапейскі час (EET) (UTC+2) Усходнееўрапейскі летні час (UTC+3) |
зялёны | Мінскі час (FET), Маскоўскі час (MSK) (UTC+3) |
Беларускі час, або Мінскі час — часавы пояс, адрозны на +3 гадзіны ад UTC (UTC+3). Гэты афіцыйны час у Беларусі.
Гісторыя
Да 1991 года ў Беларускай ССР дзейнічаў дэкрэтны час. У 1992 годзе[1] быў зацверджаны паясны час.
З 1991 па сакавік 2011 года ўжываўся паясны час і меў месца дадатковы штогадовы перавод гадзіннікавай стрэлкі ў апошнюю нядзелю сакавіка ў 2:00 на 1 гадзіну наперад (летні час) і ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 3:00 на 1 гадзіну назад[1].
З восені 2011 года Беларусь услед за Расіяй адмовілася ад сезоннага пераводу стрэлак. Быў усталяваны круглагодны час UTC+3[2] (гэта значыць гэтак жа, як і ў 1930—1990 гадах). Пры гэтым да 2014 года захоўвалася пастаянная розніца ў 1 гадзіну з Масквой (у 2014 годзе ў Расіі быў вернуты перавод стрэлак улетку).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/11/Timezones2011_UTC%2B3.png/400px-Timezones2011_UTC%2B3.png)
ярка жоўтым — круглагодная зона UTC+3, уключаючы беларускі час;
блакітным — зона UTC+3 у акіянах;
сінім — усходнееўрапейскі час улетку ў поясе UTC+3.
Зноскі
- ↑ а б Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 25 марта 1992 г. № 157 . Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2013. Праверана 19 кастрычніка 2017.
- ↑ DST News — В Беларуси отменяется переход на сезонное время
Спасылкі
- Час у Мінску Архівавана 29 чэрвеня 2020.