Белгіка
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/ba/REmpire-Gallia_Belgica.png/250px-REmpire-Gallia_Belgica.png)
Бе́лгіка (лац.: Gallia Belgica) — рымская правінцыя, утвораная ў 16 да н.э. у вобласці рассялення кельцкага племя белгаў. Пры імператары Дыяклетыяне (284—305) падзелена на дзве правінцыі: Белгіка I і Белгіка II. У V стагоддзі заваявана франкамі.
Пасля заваявання Белгікі франкамі яна была заселена гэтымі германскімі плямёнамі, а таксама часткова фрызамі і саксамі, якія ў значнай ступені германізавалі ранейшае белга-рымскае насельніцтва Паўночнай Белгікі (якое пасля стала складовай часткай фламандскай народнасці); германізацыя белга-рымскага насельніцтва Паўднёвай Белгікі была малаважнай (тут пазней склалася валонская народнасць).
Гл. таксама
- Галія
- Leo Belgicus