У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бхута.
Беназір Бхута (21 чэрвеня1953, Карачы, Пакістан — 27 снежня2007, Равалпіндзі, Пакістан) — прэм’ер-міністр Ісламскай рэспублікі Пакістан у 1988—1990 і 1993—1996 гадах, першая ў найноўшай гісторыі жанчына — кіраўнік урада ў краіне з пераважна мусульманскім насельніцтвам.
Біяграфія
Пасля доўгага знаходжання ў эміграцыі вярнулася на радзіму, дзе на працягу апошніх месяцаў 2007 года на яе было зроблена два замахі. Першы замах быў здзейснены 18 кастрычніка 2007 г., у выніку яго загінула больш за 130 чалавек, каля 500 параненыя. У выніку другога тэрарыстычнага акту 27 снежня 2007 г. Бхута загінула.