Бенедыкт II
Бенедыкт II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леў II, Папа Рымскі | ||||||
Пераемнік | Ян V | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, пісьменнік, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
635 |
||||||
Смерць |
8 мая 685[1] |
||||||
Пахаванне | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бенедыкт II (лац.: Benedictus PP. II; 635 — 8 мая 685) — Папа Рымскі з 26 чэрвеня 684 да 8 мая 685. Рымлянін. Яго абранне доўга не зацвярджалася візантыйскім імператарам, аднак затым Бенедыкт усталяваў сяброўскія адносіны з кіруючай сям’ёй. Урэгуляваў пытанне аб падпарадкаванні Равенскай епархіі, змагаўся з манафеліцтвам. Імператар Канстанцін Паганат выдаў рэскрыпт, па якім дазвалялася неадкладна здзяйсняць прысвячэнне папы, як толькі ён будзе абраны трыма карпарацыямі Рыма: духавенствам, народам і войскам.