Блакітны трамвай
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b8/Tibidabo01.jpg/220px-Tibidabo01.jpg)
Блакітны трамвай (катал.: Tramvia Blau) — трамвайная лінія ў Барселоне.
Лінія Блакітнага трамвая звязвае 7-ю лінію Барселонскага метрапалітэна з фунікулёрам Тыбідаба, з’яўляючыся часткай турыстычнага маршруту з цэнтра горада на яго найвышэйшы пункт. Даўжыня лініі складае 1276 м, а перапад вышынь — 93 м.
Лінія пабудавана ў 1901 годзе, у 1922 і 1958 гадах маршрут нязначна мяняўся. У адрозненне ад дзвюх іншых трамвайных сістэм: Trambaix і Trambesòs, Блакітны трамвай выкарыстоўваецца ў асноўным для перавозкі турыстаў, на лініі выкарыстоўваюцца трамваі старога тыпу. Шырыня каляіны — 1 435 мм.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Блакітны трамвай