Бланшыраванне
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/ff/Blanching.jpg/220px-Blanching.jpg)
Бланшыраванне (фр.: blanchir – апарваць) — від тэрмічнай апрацоўкі прадуктаў, хуткае абварванне або апарванне.
Прадукт абдаюць варам або парам у закрытым посудзе або пагружаюць у вар (0,5 – 5 хв.). Ужываецца пры першаснай апрацоўцы некаторай агародніны, пераважна для выдалення горычы (бручкі і інш.). Капуснае лісце для галубцоў бланшыруюць, каб яны распрасталіся. Бланшыраваннем нельга злоўжываць, бо яно выклікае страты мінеральных рэчываў (кальцыю, натрыю — да 94 %). На паверхні мясных прадуктаў у выніку бланшыравання ўтвараецца тонкая засцерагальная плёнка.
Літаратура
- Белы А. Бланшыраванне // Праект «Наша ежа»
- Бланшы́раванне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 188. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).