Бог Докінза: Гены, мемы і сэнс жыцця
Бог Докінза: Гены, мемы і сэнс жыцця | |
---|---|
Dawkins' God: Genes, Memes, and the Meaning Life | |
Аўтар | Алістэр Макграт |
Мова арыгінала | англійская |
Выдавецтва | John Wiley & Sons |
Выпуск | 2004 |
ISBN | 978-1-405-12538-3 ISBN 978-1-405-12538-3 |
«Бог Докінза: Гены, мемы і сэнс жыцця» (Dawkins' God: Genes, Memes, and the Meaning of Life) — кніга Алістэра Макграта, прысвечаная крытыцы атэістычнай пазіцыі Рычарда Докінза.
Змест кнігі
Кніга пачынаецца з агляду дарвінізму і тэорыі эвалюцыі. Затым аўтар прыводзіць ідэю Докінза аб тым, што дасягненні сучаснай навукі павінны пераканаць любога разважлівага чалавека ў неіснаванні Бога. У кнізе выказваюцца наступныя думкі:
- Навука не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць існаванне Бога;
- Тэорыя эвалюцыі аднолькава суадносіцца з любым светапоглядам: атэістычным, агнастычным і хрысціянскім;
- Ідэя Докінза аб ролі мемаў ў развіцці чалавецтва больш антынавучная, чым хрысціянскія дагматы[1];
- Докінз некампетэнтны ў пытаннях рэлігіі і няправільна характарызуе вернікаў.
У прыватнасці, Макграт сцвярджае, што заява Докінза аб тым, што рэлігія патрабуе сляпой, беспадстаўна веры, не адпавядае хрысціянскай пазіцыі. Больш таго, ён сцвярджае, што падобнай веры патрабуюць менавіта «атэістычныя тэорыі» Докінза — так як, на думку Макграта, ён і сам не падмацоўвае іх доказамі.
Адказ Докінза
У адказ на гэтую кнігу і на абвінавачванні ў некампетэнтнасці ў пытаннях рэлігіі Рычард Докінз пісаў:
Канешне, мне і раней сустракалась гэтая кропка гледжання. На першы погляд, яна прывабная. Але гэта кропка гледжання мае на ўвазе, што ў хрысціянскай тэалогіі ёсць рэчы, у якіх можна быць некампетэнтным. Аснова маіх перакананняў у тым, што хрысціянская тэалогія беспрадметная; яна бязладная, беззмястоўная; пазбаўлена логікі і сэнсу. Мяркую, што Макграт мог бы далучыцца да мяне ў маім нявер'і ў фей, астралогію ці молат Тора. Як бы ён адказаў, калі б казачнік, астролаг ці вікінг абвінавацілі б яго ў некампетэнтнасці?
[2]Арыгінальны тэкст (англ.)Yes. I have of course, met this point before. It sounds superfacillally fair. But it presupposes that there is something in Christian theology to be ignorant about. The entire thrust of my position is that Christian theology is a not-subject. It is empty. Vacuous. Devoid of coherence or content. I imagine that McGrat would join me in expresssing disbelief in fairies, astrology and Thor's hammer. How would he respond if a fairilogist, astrologer or Viking accused him of ignorance of their respective subjects?
Зноскі
- ↑ Dawkins' God: Genes, Memes, and the Meaning of Life, часть 4 («Cultural Darwinism? The Curious „Science“ of Memetics»), стр. 119—139
- ↑ Krejci-Papa M.Taking On Dawkins' God An interview with Alister McGrath Архівавана 7 лютага 2015 года. // Science & Theology News, 2005-04-25