Божыч
Бо́жыч — адзін з багоў язычніцкай міфалогіі паўднёвых славян, сын вярхоўнага бога — творцы бліскавіцы. Быў увасабленнем сонца, штогод паміраў і нараджаўся нанова. Культ Божыча паўплываў на ўяўленні славян пра Ісуса Хрыста. Свята Нараджэння Хрыстова ў сербаў, харватаў, славенцаў называецца Божыч, у балгараў — Божык.
Літаратура
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 2. Афіны — Ведрыч / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1970. — 640 с.: іл., карты. С.365