Бондаўскі ўніверсітэт
Бондаўскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Bond University | |
Арыгінальная назва | англ.: Bond University |
Заснаваны | 1987 |
Студэнты | 5 500 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Голд-Кост, Квінсленд, Аўстралія |
Сайт | bond.edu.au |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бондаўскі ўніверсітэт (англ.: Bond University) — аўстралійская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Голд-Кост у штаце Квінсленд.
Агульная характарыстыка
Універсітэт заснаваны ў 1987 годзе аўстралійскім прадпрымальнікам Аланам Бондам і з'яўляецца першым прыватным універсітэтам у Аўстраліі. Кампус універсітэта размешчаны ў Робіне, раёне горада Голд-Кост на паўднёвым усходзе штата Квінсленд. Універсітэт вядомы сваёй юрыдычнай адукацыяй і ўваходзіць у тройку лепшых універсітэтаў краіны з пункту гледжання працаўладкавання выпускнікоў.
Структура
- Школа бізнесу
- Факультэт медыцыны і навук пра здароўе
- Факультэт права
- Факультэт грамадства і дызайну
- Універсітэцкі каледж
Крыніцы
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бондаўскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы