Боргарнес
Горад
| ||||||||||
Боргарнес (ісл.: Borgarnes, літаральна «Скальны паўвостраў») — горад у Ісландыі.
Геаграфія
Горад Боргарнес размешчаны на заходнім узбярэжжы Ісландыі, на беразе фіёрда Боргарфіёрдур, у абшчыне Боргарбігд рэгіёну Вестурланд, прыблізна ў 30 кіламетрах на поўнач ад сталіцы краіны Рэйк’явіка. Боргарнес з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Вестурланда. З Рэйк’явіка горад можна дасягнуць, рухаючыся па акруговай дарозе (№ 1), пераадолеўшы мост, перакінуты праз фіёрд (2-і па велічыні ў Ісландыі, даўжынёй ў 520 метраў). Колькасць насельніцтва Боргарнеса складае 1930 чалавек (на 1 студзеня 2007 года).
Гісторыя
11 чэрвеня 1994 года горад Боргарнес аб’яднаўся з 3 сельскімі абшчынамі — Нордурардалур, Стафхольстунгур і Храўн, і ўтварыў новую абшчыну Боргарбігд.
У Боргарнесе, згодна з ісландскім паданнямі, у IX або ў Х стагоддзі нарадзіўся скальд і герой Эгіль Скалагрымсан, жыццё якога апісана ў сярэднявечнай сазе «Сага аб Эгілю». У памяць аб ім у горадзе стаіць помнік работы скульптара Асмундура Свейнсана.
Насельніцтва
|
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
- ↑ Iceland in figures 2018 — Reykjavík: Statistics Iceland, 2018. — ISBN 978-9979-770-58-9 Праверана 11 чэрвеня 2019.