Бровар
Бро́вар, вінакурня, вінакурны завод — традыцыйнае вытворчае збудаванне, дзе варылі піва, гналі гарэлку.
На Беларусі бровар вядомы з XVI стагоддзя ў замках, сядзібах, пры корчмах і аўстэрыях. Размяшчалі бровар каля рэк і сажалак, у асобных выпадках — у дварах. Будавалі пераважна драўляныя, пазней мураваныя. Часта ў комплекс бровара ўваходзілі саладоўня з сушыльняй, варыўня, дзе захоўвалі гародніну і харчовыя прыпасы, лазня, а таксама жыллё.
Літаратура
- Бро́вар, вінакурня, вінакурны завод // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 245. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Бро́вар, вінакурня // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 88. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
- Бро́вар // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Галоўная рэдакцыя Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1977. — Т. 1: А — В / [рэдактар М. П. Лобан]. — С. 406. — 604 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бровар