Брушная поласць
Брушная поласць | |
---|---|
Анатамічная лакалізацыя | брушка[d] |
Злучаецца з | |
Код NCI Thesaurus | C12664 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брушная поласць (лац.: cavitas abdominis) — прастора, размешчаная ў тулаве ніжэй дыяфрагмы і цалкам запоўненая брушным органамі. Падзяляецца на ўласна брушную поласць і поласць таза (лац.: cavitas pelvis). Поласць выслана серознай абалонкай — брушынай, якая адлучае поласць брушыны (брушную поласць у вузкім сэнсе) ад забрушынавай прасторы.
Сценкі брушнай поласці
- верхняя — дыяфрагма
- пярэдняя — пярэдняя брушная сценка
- бакавыя (левая і правая) — мышачныя часткі трох шырокіх мышцаў жывата
- задняя — паяснічная частка пазваночніка, m. psoas major, m. quadratus lumborum
- ніжняя — падуздышныя косткі і дыяфрагма таза
Крыніцы
Спасылкі
- Тапаграфічная анатомія жывата Архівавана 23 лютага 2011.
- Брушная поласць