Бэт (літара)
Яўрэйскі алфавіт чытаецца справа налева | |||||
---|---|---|---|---|---|
Алеф א |
Бэт ב |
Гімэль ג |
Далет ד |
||
Хэ ה |
Ваў ו |
Заін ז |
Хэт ח |
Тэт ט |
Ёд י |
Каф כך |
Ламэд ל |
Мэм מם |
Нун נן |
Самэх ס |
Аін ע |
Пэ פף |
Цадзі צץ |
Куф ק |
Рэш ר |
Шын ש |
Таў ת |
Бэт (іўр.: בֵּי"ת) — другая літара яўрэйскага алфавіта. На пісьме перадаецца наступным чынам: ב. Таксама абазначае лічбу 2.
Бэт — адна з шасці літар (іўр.: בג"ד כפ"ת), якія атрымліваюць дагеш каль у пачатку слова або пасля агаласоўкі «шва нах». Гэта значыць, што ў пачатку слова і ў некаторых іншых выпадках гэта літара абазначае гук «б» ([b]), а ва ўсіх астатніх выпадках чытаецца як «в» ([v]). Літара называецца «бэт», а не «вэт», менавіта таму, што ў назве літары сама літара стаіць на пачатку.
Літара ב з'яўляецца адной з чатырох літар яўрэйскага алфавіта, якія абазначаюць губны зычны.
Літара бэт паходзіць ад слова баіт (іўр.: בַיִת), што абазначае «дом». Абрысы літары — піктаграма, схематычная выява дома з фундаментам, сцяной, уваходам (з іншага боку) і дахам.