Бязногія земнаводныя

Бязногія земнаводныя

Dermophis mexicanus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gymnophiona Müller, 1832

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  173746
NCBI  8445
EOL  7529
FW  37332

Бязногія земнаводныя (Gymnophiona) — атрад земнаводных. Характарызуюцца крайняй спецыялізацыяй і прымітыўнасцю будовы.

Апісанне

Прыстасаваны да падземнага, рыючага спосабу жыцця. Цела падоўжанае, чэрвепадобнае, даўжыня ад 10 см да 1-1,5 м.

Галава невялікая, лапатападобная, слаба адмежаваная ад тулава, рот ссунуты ўніз. Чэрап амаль цалкам пакрыты косткамі, якія зрастаюцца ў буйныя блокі. Вочы недаразвітыя, схаваныя пад скурай. Барабанная перапонка і сярэдняе вуха адсутнічаюць; добра развіты нюх і дотык, на галаве маецца тонкае ўцяжное шчупальца — унікальны орган, які, відаць, выкарыстоўваецца пры пошуках ежы, палавога партнёра і інш. Язык добра развіты, можа быць прымацаваны да дзёснаў. Шматлікія дробныя, загнутыя назад зубы звычайна размешчаны ў 2—4 рады на сківіцах, сашніках і паднябенных касцях. Скура голая, з колцападобнымі зморшчынамі (да 400), багата пакрыта сліззю шматлікіх залоз; у некаторых у скуры маюцца дробныя касцяныя лускавінкі.

Канечнасці і іх паясы адсутнічаюць, пазванкі (80-285) дваякаўвагнутыя, рэбры і хвост кароткія. Многія ўнутраныя органы моцна выцягнуты; звычайна левае лёгкае рэдукавана, часам цалкам. У самцоў маецца няпарны капулятыўны орган.

Пашырэнне

Выдзяляюць 9 сучасных сямействаў, каля 165 відаў. Распаўсюджаны ў вільготных тропіках і прылеглых шыротах у Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы, на Сейшэльскіх астравах, у Індыі і Паўднёва-Усходняй Азіі (няма на Мадагаскары, у Новай Гвінеі і Аўстраліі).

Большасць жыве ў вільготнай глебе па берагах рэк і азёр, некаторыя — у вадзе. Перасоўваюцца па зямлі, змеепадобна выгінаючы цела.

Выкапнёвыя знаходкі вельмі рэдкія. Продкамі бязногіх земнаводных маглі быць палеазойскія стэгацэфалы атрада Microsauria.

Асаблівасці біялогіі

Сілкуюцца глебавымі і іншымі беспазваночнымі.

Апладненне ўнутранае. Адкладаюць 5-30 яец, з якіх у адных відаў выводзяцца лічынкі з жабернымі шчылінамі (без вонкавых жабраў) і спінным плаўніком, знікаючым пасля метамарфоза ў вадзе, у іншых відаў з яйца выходзіць сфарміраваная асобіна (прамое развіццё). Для большасці відаў характэрна жыванараджэнне, калі ікрынкі развіваюцца ў целе самкі.

Класіфікацыя

Бязногія земнаводныя (Gymnophiona) падзяляюць на 10 сучасных[1] і 1 выкапневае сямейства:

  • Сямейства Rhinatrematidae — Хвастатыя чарвягі (11 відаў, Паўднёвая Амерыка)
    • Род Epicrionops (8 відаў)
    • Род Rhinatrema (3 віды)
  • Сямейства Ichthyophiidae — Рыбазмеі (50 відаў, Паўднёвая і Паўднёва-Усходняя Азія)
    • Род Caudacaecilia (5 відаў)
    • Род Ichthyophis — Рыбазмеі (38 відаў)
    • Род Uraeotyphlus (7 відаў)
  • Сямейства Scolecomorphidae — Афрыканскія чарвягі (6 відаў, Афрыка)
    • Род Crotaphatrema (3 віды)
    • Род Scolecomorphus (3 віды)
  • Сямейства Herpelidae (9 відаў, Афрыка)
    • Род Boulengerula (7 відаў)
    • Род Herpele (2 віды)
  • Сямейства CaeciliidaeЧарвягі (42 віды, Паўднёвая і Цэнтральная Амерыка)
    • Род Caecilia (33 віды)
    • Род Oscaecilia (9 відаў)
  • Сямейства Typhlonectidae (13 відаў, Паўднёвая Амерыка)
    • Род Atretochoana (1 від)
    • Род Chthonerpeton (8 відаў)
    • Род Nectocaecilia (1 від)
    • Род Potomotyphlus (1 від)
    • Род Typhlonectes (2 віды)
  • Сямейства Indotyphlidae (20 відаў, Сейшэльскія астравы, Індыя, Афрыка)
    • Род Gegeneophis (10 відаў)
    • Род Grandisonia (3 віды)
    • Род Hypogeophis (2 віды)
    • Род Idiocranium (1 від)
    • Род Indotyphlus (2 віды)
    • Род Praslinia (1 від)
    • Род Sylvacaecilia (1 від)
  • Сямейства Chikilidae (1 від, Індыя)[2][3][4]
    • Род Chikila (1 від, Індыя)
  • Сямейства Siphonopidae (19 відаў, Паўднёвая Амерыка)
    • Род Brasilotyphlus (2 віды)
    • Род Caecilita (1 від)
    • Род Luetkenotyphlus (1 від)
    • Род Microcaecilia (7 відаў)
    • Род Mimosiphonops (2 віды)
    • Род Parvicaecilia (2 віды)
    • Род Siphonops (5 відаў)
  • Сямейства Dermophiidae (13 відаў, Афрыка, Паўднёвая і Цэнтральная Амерыка)
    • Род Dermophis (7 відаў)
    • Род Geotrypetes (3 віды)
    • Род Gymnopis (2 віды)
    • Род Schistometopum (2 віды)
  • Сямейства Eocaeciliaidae [5]
    • Род Eocaecilia
      • Від Eocaecilia micropodia
  • incertae sedis
    • Род Rubricacaecilia [6]
      • Від Rubricacaecilia monbaroni

Зноскі

  1. Wilkinson, M.; San Mauro, D.; Sherratt, E.; Gower, D. J. (2011). A nine-family classification of caecilians (Amphibia: Gymnophiona). Zootaxa 2874: 41-64. Полный текст
  2. Kamei, R. G.; San Mauro, D.; Gower, D. J.; Van Bocxlaer, I.; Sherratt, E.; Thomas, A.; Babu, S.; Bossuyt, F.; Wilkinson, M.; Biju, S. D. (2012). «Discovery of a new family of amphibians from Northeast India with ancient links to Africa». Proc. R. Soc. B. DOI:10.1098/rspb.2012.0150
  3. «New amphibian family find for India». BBC News. February 22, 2012.
  4. «New amphibian family found in India». CBC News. 21 February 2012.
  5. The Paleobiology Database: Eocaeciliaidae(недаступная спасылка)
  6. The Paleobiology Database: Rubricacaecilia(недаступная спасылка)

Літаратура

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1996. ISBN 985-11-0067-6