Бялавічы (Мастоўскі раён)
Вёска
Бялавічы
| ||||||||||||||||||||
Бяла́вічы[1] (трансліт.: Bialavičy, руск.: Белавичи) — вёска ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета.
Гісторыя
У 1822 годзе на ўзвышшы ў паўночна-заходняй частцы вёскі Белавічы, па фундацыі тагачаснай уладальніцы маёнтка Ганараты Аскеркі была пабудавана грэка-каталіцкая царква і асвечана пад тытулам Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. З 1839 года яна дзейнічае як праваслаўная Свята-Пакроўская царква[2].
У 1940—1954 гадах цэнтр Бялавіцкага сельсавета. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Зарудаўеўскага сельсавета[3].
Славутасці
- Свята-Пакроўская царква (1822) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000367
- Сядзіба
- Прыдарожныя каплічка
-
Свята-Пакроўская царква
-
Брама-званіца
-
Прыдарожныя каплічка
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ slowo.grodnensis.by
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бялавічы (Мастоўскі раён)
- Бялавічы (Мастоўскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)