Білефельдская змова
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/63/Bielefeld_Verschwoerung.jpg/220px-Bielefeld_Verschwoerung.jpg)
Білефельдская змова (ням.: Bielefeld-Verschwörung) — жартоўная канспіралагічная тэорыя, паводле якой горад Білефельд у Германіі насамрэч не існуе, а выдумка аб яго існаванні падтрымліваецца з тымі ці іншымі мэтамі ўплывовымі арганізацыямі. Жарт узнік у 1994 годзе і часта згадваецца ў нямецкамоўным сегменце Інтэрнэта.