У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бітва пад Брэстам.
Бітва пад Брэстам (у польскай гістарыяграфіі — бітва пад Цярэспалем) — бітва рускага атрада на чале з А. В. Суворавым з атрадам паўстанцаў пад кіраўніцтвам Караля Серакоўскага падчас паўстання Касцюшкі8 (19) верасня1794 года каля Брэста праз два для пасля таго, як Сувораў разбіў польскія войскі ля Крупчыц. Сілы бакоў складалі каля 13 тысяч чалавек у палякаў і каля 8 тысяч у рускіх.
Пасля пераправы сувораўскіх войскаў праз Буг, паўстанцы без бою адышлі на другую, больш умацаваную пазіцыю. Сувораў загадаў пяхоце пераследваць войскі паўстанцаў, а кавалерыі ахапіць іх з флангаў. Пасля некалькіх нападзенняў лінія была ўзята. Паўстанцы страцілі 5 тысяч забітымі і 7 тысяч палоннымі, рускія — 1 тысячу забітымі. З паўстанцкага корпуса сысці змаглі толькі некалькі сотняў чалавек на чале з Серакоўскім. Страта цэлага корпуса выклікала маральны надлом сярод удзельнікаў паўстання.
Зноскі
↑Энциклопедия военных и морских наук, Том I. стр. 506―507