Бітва пад Кінаскефаламі (197 да н.э.) — бітва каля грады пагоркаў Кінаскефалы (Kynos kephlāi) у Фесаліі (Грэцыя) у час 2-й Македонскай вайны. Рымскае войска (консул Т. Квінкцый Фламінін; каля 26 тыс.ч.) перамагло македонскае войска цара Філіпа V (26 тыс.ч.).
Перамога скончыла панаванне македонцаў у Грэцыі, а большая частка македонскай дзяржавы трапіла ў залежнасць ад Рыма.
У гэтай бітве рымляне ўпершыню ўжылі супраць цяжкай македонскай фалангі маніпулярную тактыку.
Літаратура
Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с.(руск.). С.331