Біятыт

Біятыт
Формула K(Mg, Fe)3(Si3AlO10)(OH, F)2
Прымесь Ti, Na, Li, Mn, Ba, Sr, Ce
Сінгонія манаклінная
Цвёрдасць цвёрдасць па шкале Маоса 2—3
Шчыльнасць 2800—3400 г/см³

Біяты́т — мінерал з групы слюд, жалезіста-магнезіяльная слюда групы ліставых сілікатаў K(Mg, Fe)3Si3AlO10 (OH, F)2. Утрымлівае шмат дамешкаў (Ti, Na, Li, Mn, Ba, Sr, Ce). Назва мінерала паходзіць ад прозвішча французскага вучонага Ж. Б. Біо (фр.: Jean-Baptiste Biot).

Малекулярная маса 433,53. Крышталі таблітчастыя. Колер ад чарнавата-бурага да бура-зялёнага ў тонкіх лісточках. Бляск шкляны. Мінерал гнуткі. Цвёрдасць 2—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2800—3300 кг/м³. Пародаўтваральны мінерал вывергнутых і некаторых метамарфічных горных парод. У выніку працяглага хімічнага выветрывання біятыт цалкам раскладаецца, утвараючы гідравокісы жалеза і гліністыя мінералы. Цалкам раскладаецца ў канцэнтраванай сернай кіслаце.

Радовішчы

Радовішчы крышталічнага біятыту знойдзены на Урале, у Францыі, Германіі, Канадзе, Танзаніі. Буйныя ліставатыя агрэгаты вядомыя ў Нарвегіі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі