Вадалюб чорны
Вадалюб чорны Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Надатрад : Насякомыя з поўным метамарфозам
Інфраатрад : Staphyliniformia
Надсямейства : Hydrophiloidea
Міжнародная навуковая назва
Hydrophilus piceus L. , 1758
Вадалюб чорны (Hydrophilus piceus ) — від насякомых сямейства Вадалюбы (Hydrophilidae )[ 2] ).
Апісанне
Даўжыня цела насякомага да 47 мм. Цела бліскучае, шэра-чорнае з аліўкавым адценнем. Адзін з найбуйнейшых жукоў Еўропы.
Распаўсюджанне
Палеарктычны від. Сустракаецца ў значнай частцы паўночна-заходняй і цэнтральнай Еўропы (ад Іспаніі да Скандынавіі і Украіны ), у Паўночнай Афрыцы (Лівія , Егіпет , Алжыр ) і частцы Азіі (Аравія , Турцыя , Ізраіль , Сірыя , Кітай , Індыя ).
Экалогія
Дарослыя жукі любяць стаячыя вадаёмы і сілкуюцца воднымі раслінамі. Самкі адкладаюць да 50 яек у коканы , якія плаваюць па паверхні вады, прымацаваныя да якой-небудзь расліны. Лічынкі вядуць драпежніцкі лад жыцця, нападаючы на малявак рыб.
Зноскі
↑ Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана . — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1974–1985.
Літаратура
Спасылкі
The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License .
A link to the original article can be found here and attribution parties here
By using this site, you agree to the Terms of Use . Gpedia ® is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd