Вадаспады Лівінгстана
Лівінгстан | |
---|---|
![]() Парогі ў часткі сістэмы Вадаспаду Лівінгстана, званай вадаспадам Інга — найбольш эфектная частка парогаў. | |
Каардынаты: 4°19′19″ пд. ш. 15°12′28″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне |
Ніжняе Конга, (ДР Конга) |
Рака | Конга |
Вышыня | усяго 270 м |
Шырыня | 300-800 м |
Расход | ~42 000 м³/з |
Вадаспады Лівінгстана (англ.: Livingstone Falls, фр.: Chutes Livingstone) — некалькі дзясяткаў парогаў і вадаспадаў у ніжнім цячэнні ракі Конга, паміж гарадамі Кіншаса і Матады ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (часткова на мяжы з Рэспублікай Конга). Утвараюцца пры прамыве ракой Паўднёва-Гвінейскага ўзвышша. Даўжыня парожыстага ўчастка 360 км, агульнае падзенне 220 метраў. У абход Лівінгстанаўскіх вадаспадаў пабудавана чыгунка. ГЭС Інга. Названы ў гонар Давіда Лівінгстана.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вадаспады Лівінгстана
- Congo Canyon, Britannica Online Encyclopedia