Вадзінск (руск.: Ва́динск; да 17 лютага 1940 года Керанск) — сяло (да 25 кастрычніка 1926 года — горад), адміністрацыйны цэнтр Вадзінскага раёна Пензенскай вобласціРасіі. Вадзінск знаходзіцца на паўночным захадзе Пензенскай вобласці, у лесастэпавай зоне, за 161 км ад Пензы. Рэльеф узгорысты, вызначаецца Керанска-Чамбарскім узвышшам і далінамі рэк Вада і Керанкі. Керанскі манастыр.