Вазадылатацыя
Вазадылатацыя — медыцынскі тэрмін, які выкарыстоўваецца для апісання рэлаксацыі гладкай мускулатуры ў сценках крывяносных судзін. Вынікам гэтага працэсу з'яўляецца вылучэнне з базафілаў гістаміна і гепарына, што вядзе да пашырэння прасвету судзін і адгезіі (прыліпанне і праніканне з судзіны) Т-лімфацытаў у ачаг запалення. Процілеглым працэсам вазадылатацыі з'яўляецца вазаканстрыкцыя.
Рэчывы, якія выклікаюць вазадылатацыю, часта выкарыстоўваюцца ў якасці лекавых прэпаратаў для лячэння гіпертаніі.
Актыўныя рэчывы, якія выклікаюць вазадылатацыю
- Адэназін
- Іназін
- Адрэналін і норадреналін, пашыраюць крывяносныя судзіны шкілетных цягліц, дзейнічаючы на бэта-2 адрэнергічныя рэцэптары. Гэтыя рэчывы, аднак, з'яўляюцца прычынай вазаканстрыкцыі іншых судзін.
- Брадыкінін
- Гістамін — гэта адзін з медыятараў запалення і алергічных рэакцый. Яго рэзкі выкід, які адбываецца, напрыклад, пры анафілактычным шоку, выклікае раптоўнае, а часам і небяспечнае для жыцця, падзенне ціску.
- Нікацінавая кіслата
- Аксід азоту(II) — выклікае расслабленне гладкіх цягліц крывяносных судзін. Дзеянне агульнай групы прэпаратаў, званых нітратамі (нітрагліцэрын) грунтуецца на уплыве аксіду азоту.
- Простагландыны
- Тэтрагідраканабінол — актыўнае рэчыва марыхуаны валодае мяккім вазадылатацыйным дзеяннем, якое выклікае пачырваненне вачэй у курцоў.
- Папаверын
- Пентоксіфілін