Валабхаі Патэль
Валабхаі Патэль | |
---|---|
англ.: Vallabhbhai Patel хіндзі: सरदार वल्लभभाई पटेल | |
Род дзейнасці | палітык, эканаміст, барыстар, юрыст, змагар за свабоду |
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1875[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 снежня 1950[2][3] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | індуізм |
Жонка | Jhaverben Patel[d] |
Дзеці | Dahyabhai Patel[d] і Maniben Patel[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валабхаі Патэль (англ.: Vallabhbhai Patel; вядомы таксама як Сардар Патэль, 31 кастрычніка 1875 — 15 снежня 1950) — індыйскі дзяржаўны дзеяч, адзін з лідараў Індыйскага нацыянальнага кангрэса (ІНК). Адзін з аўтараў Канстытуцыі Індыі і творцаў палітычнага ладу краіны. У процівагу сацыялісту Джавахарлалу Неру знаходзіўся на правым, кансерватыўнай, крыле ІНК.
Біяграфія
Нарадзіўся ў невялікім горадзе Надыядзе ў Брытанскай Індыі. Пасля заканчэння сярэдняй школы, Патэль скончыў юрыдычны каледж. З 1900 па 1910 год працаваў адвакатам па крымінальных справах у гарадах Годхра і Балсад, у гэтым перыяд Патэль стаў адным з самых вядомых і паспяховых адвакатаў Брытанскай Індыі. У 1910 годзе ён паехаў у Лондан і ўступіў у юрыдычную карпарацыю Мідл-тэмпл. У 1913 годзе Валабхаі вярнуўся ў Індыю, дзе працаваў адвакатам у горадзе Ахмедабад.
Уплыў асобы Махатмы Гандзі на Валабхаі быў велізарным. Патэль падтрымліваў імкненне Махатмы дамагчыся незалежнасці Індыі і ён стаў верным паслядоўнікам Гандзі.
Пасля падзелу Брытанскай Індыі Валабхаі заняў пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў. Прыкладаў вялікія намаганні, каб Індыя захавала свае межы і не распалася на мноства дробных дзяржаў. Заслугі Патэля перад нацыяй былі адзначаны ў прысваенні яму ганаровага звання «сардар» (лідар, правадыр).
Памёр у Бамбеі, яго цела было крэміравана.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Патель Валлабхаи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Vallabhbhai Patel // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.