Валерый Валер’евіч Патароча
Поўнае імя | Валерый Валер’евіч Патароча | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
16 красавіка 1996[1] (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 177 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75,5 кг[3] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 10 | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Валерый Патароча (нар. 16 красавіка 1996) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».
Клубная кар’ера
Выхаванец рэчыцкай ДЮСШ-2, у маладым узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама». З 2013 года пачаў выступаць за дубль сталічнага клуба, на наступны год замацаваўся ў складзе, аднак да асноўнай каманды не прыцягваўся.
У лютым 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але не падышоў[4] і ў выніку пачаў сезон 2016 у складзе светлагорскага «Хіміка». У верасні 2016 года перабраўся ў клуб «Партызан» з другога дывізіёна Славакіі[5], дзе правёў паўтары сезоны.
У першай палове 2018 года гуляў у клубе чацвёртага дывізіёна Чэхіі «Сокал»[6]. У жніўні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад клуба «Смалявічы»[7]. Не здолеў замацавацца ў асноўнай камадзе, стаў часцей выступаць за дубль.
Са студзеня 2019 года пачаў трэніравацца з рэчыцкім «Спадарожнікам» і ў лютым афіцыйна стаў іграком каманды. Здолеў замацавацца ў стартавым складзе рэчыцкага клуба. У студзені 2020 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Спадарожніку» ў сезоне 2020[8]. У 2020 годзе быў адным з лідараў каманды, стаў яе найлепшым бамбардзірам і дапамог атрымаць перамогу ў Першай лізе.
У студзені 2021 года праходзіў прагляд у расійскай «Тамі», але беспаспяхова. У лютым далучыўся да брэсцкага «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. Прапусціў пачатак сезона 2021 з-за траўмы, толькі з верасня пачаў выхадзіць на поле, а з кастрычніка стаў гуляць у стартавым складзе.
У студзені 2022 года перайшоў у мазырскую «Славію»[10]. Замацаваўся ў асноўным складзе мазыран. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт са «Славіяй»[11]. Большую частку сезона 2023 прапусціў праз праблемы са здароўем. У снежні 2023 года пакінуў мазырскі клуб[12].
У студзені 2024 года папоўніў склад бабруйскай «Белшыны»[13].
Дасягненні
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Дынама (Мінск) | ![]() |
5 | 1 |
2014 | дубль | Дынама (Мінск) | ![]() |
22 | 1 |
2015 | дубль | Дынама (Мінск) | ![]() |
26 | 8 |
2016 (1) | Д2 | Хімік | ![]() |
5 | 0 |
2016/17 | Д2 | Партызан | ![]() |
17 | 1 |
2017/18 (1) | Д2 | Партызан | ![]() |
9 | 1 |
2017/18 (2) | Д4 | Сокал | ![]() |
12 | 3 |
2018 (2) | Д1 | Смалявічы | ![]() |
4 | 0 |
2019 | Д2 | Спадарожнік | ![]() |
27 | 9 |
2020 | Д2 | Спадарожнік | ![]() |
26 | 13 |
2021 | Д1 | Дынама (Брэст) | ![]() |
8 | 0 |
2022 | Д1 | Славія | ![]() |
29 | 4 |
2023 | Д1 | Славія | ![]() |
2 | 0 |
Крыніцы
- ↑ Valery Patarocha // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://footballfacts.ru/person/283574
- ↑ https://fcslavia.by/ru/player/potorocha-0
- ↑ Потороча не подошел «Торпедо-БелАЗ» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Белорусcкий хавбек Потороча перешел в словацкий «Партизан» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Валерый Патароча(недаступная спасылка). fieldoo.com.
- ↑ Валерий Потороча стал игроком "Смолевичей" (руск.). football.by (8 жніўня 2018). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ "Спутник" выйдет из отпуска 14 января и уже запланировал спарринг с командой УПЛ (руск.). football.by (9 студзеня 2020). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Потороча стал игроком брестского "Динамо" (руск.). football.by (15 лютага 2021). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Потороча стал игроком "Славии" (руск.). football.by (11 студзеня 2022). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ "Славия" продлила контракт с Поторочей (руск.). football.by (10 снежня 2022). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Валерий Потороча расстался со "Славией" (руск.). football.by (9 снежня 2023). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Игроки "Славии" и "Орши" пополнили состав "Белшины" (руск.). football.by (26 студзеня 2024). Праверана 26 студзеня 2024.