Валнаваха[1] (укр.: Волнова́ха) — горад на паўднёвым захадзе Данецкай вобласціУкраіны. Адміністрацыйны цэнтр Валнавахскага раёна. Чыгуначны вузел. Горад размешчаны за 60 км на паўднёвы захад ад Данецка, на аўтатрасе H20 Славянск — Данецк — Марыупаль. Прадпрыемствы чыгуначнага транспарту. Заводы: будаўнічых матэрыялаў, асфальтабетонныя, малочны, хлебны, камбінат хлебапрадуктаў.
Помнікі
Помнік воінам-афганцам — адкрыты 19 верасня 2012 года.
Помнік У. І. Леніну (вуліца Цэнтральная, Цэнтральны парк) — дэмантаваны 31 кастрычніка 2015 года.
Помнік загінуўшым у Другой сусветнай вайне.
Помнік загінуўшым танкістам.
Помнік «130 год чыгунцы».
Помнік «Казак» (былы помнік В. І. Чапаеву) — дэмантаваны 29 верасня 2016 года.