Вальтэр Баадэ
Вальтэр Баадэ | |
---|---|
Walter Baade | |
| |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1893[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 1960[1][2][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Johanna Bohlmann[d] |
Род дзейнасці | астраном, астрафізік |
Навуковая сфера | астраномія[4] і астрафізіка[4] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні |
|
Вядомы як | даследчык эвалюцыі зорак і галактык, адкрыў 10 астэроідаў |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вальтэр Баадэ (ням.: Walter Baade; 24 сакавіка 1893, Шротынгхаўзен, Германія — 25 чэрвеня 1960, Гётынген) — нямецкі астраном і астрафізік.
Біяграфія
Вальтэр Баадэ, сын настаўніка, скончыў школу ў 1912 годзе, пасля вывучаў ва універсітэтах Мюнстэра і Гётынгена матэматыку, фізіку, астраномію і геафізіку. Па заканчэнні Гётынгенскага ўніверсітэта (1918) быў прыняты на працу ў абсерваторыю Гамбургскага ўніверсітэта. Яго працы былі прысвечаны каметам, астэроідам, пераменным зоркам. Працуючы ў астранамічнай абсерваторыі, 30 кастрычніка 1920 ён здзейсніў адкрыццё астэроіда Ідальга, а 23 кастрычніка 1924 адкрыў астэроід (1036) Ганімед. Да 1931 працаваў у Гамбургу. Астэроід (966) Мушы, адкрыты ў 1921 годзе, названы ў гонар жонкі астранома.
У 1919—1931 працаваў на Гамбургскай абсерваторыі. З 1931 па 1958 жыў у ЗША і працаваў на найбуйнейшых тэлескопах Маўнт-Вілсанаўскай і Маўнт-Паламарскай абсерваторый. У 1943 годзе Баадэ ўдалося раскласці на зоркі цэнтральную частку спіральнай галактыкі Андрамеды і яе спадарожніка — эліптычную галактыку.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Walter Baade Papers: Finding Aid — Бібліятэка Ханцінгтана.
- ↑ а б Walter Baade — 2009.
- ↑ Baade, Wilhelm Heinrich Walter — Springer Science+Business Media, 2007. — P. 73.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ NNDB — 2002.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вальтэр Баадэ