Валянцін Васілевіч Міхельсон
Валянцін Васілевіч Міхельсон | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
5 мая 1929 |
Смерць |
14 красавіка 2010 (80 гадоў) |
Партыя | |
Узнагароды |
Валянці́н Васі́левіч Міхельсон (5 мая 1929, пас. Выдрыца Аршанскага раёна Аршанскай акругі — 14 красавіка 2010, Віцебск) — савецкі беларускі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Біяграфія
З 1954 года — на гаспадарчай, грамадскай і палітычнай працы. У 1954—1991 гадах — першы сакратар Арэхаўскага райкама ЛКСМБ, з 1958 па 1962 гады — першы сакратар Віцебскага абкама ЛКСМ Беларусі, старшыня выканкама Першамайскага раённага Савета народных дэпутатаў, першы сакратар Першамайскага райкама КП Беларусі горада Віцебска, загадчык аддзела арганізацыйна-партыйнай працы абкама КП Беларусі, першы сакратар Віцебскага гарадскога камітэта КП Беларусі (1971—1986), дырэктар выдавецтва Віцебскага абкама КП Беларусі.
Дэлегат XXV, XXVI і XXVII з’ездаў КПСС.
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Віцебска» яму было прысвоена 21 красавіка 1999 года.
Памёр у Віцебску ў 2010 годзе.