Вал Антаніна
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/73/Hadrians_Wall_map-ru.svg/200px-Hadrians_Wall_map-ru.svg.png)
Антані́наў вал (Вал Антаніна; англ.: Antonine Wall, лац.: Vallum Antonini) — старажытнарымскае абарончае збудаванне паміж нізоўямі ракі Клайд і залівам Ферт-оф-Форт у Шатландыі.
Гісторыя
Пабудаваны ў 145 годзе Лоліем Урбікам у час праўлення імператара Антаніна Пія для абароны паўночных межаў Рымскай імперыі ад варвараў. Мае 19 асноўных і шэраг дадатковых фортаў па-за межамі вала для абароны флангаў. Вышыня 3 м, шырыня каля 4,5 м, з паўночнага боку ўмацаваны ровам. У 155 годзе Антанінаў вал часова пакінуты пакінуты рымскімі войскамі. Уінстан Чэрчыль у сваёй кнізе «Нараджэнне Брытаніі» паказвае іншую дату гэтай падзеі — 186 год.
Галерэя
-
Рэшткі вала Антаніна.
-
Рэшткі вала Антаніна.
Гл. таксама
Літаратура
- Антанінаў вал // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
![]() |
Вал Антаніна на Вікісховішчы |
---|