Ван (фр.: Vannes) — камуна (муніцыпалітэт) у Францыі ў рэгіёне Брэтань.
Размешчана на захадзе Францыі на марскім узбярэжжы рэгіёна Брэтань. Горад, размешчаны ў Ніжняй Брэтані, з’яўляецца прэфектурайдэпартамента Марбіян і цэнтрам агламерацыі з 80 000 жыхароў. Эканамічны і турыстычны цэнтр. Ван з’яўляецца чацвёртай па велічыні агламерацыяй у Брэтані, трэцяй па колькасці жыхароў і трэцім універсітэцкім цэнтрам у рэгіёне.
Стары горад абнесены валамі, згрупаванымі вакол сабора; ён пераўтвораны ў пешаходную зону і прапануе крамы, размешчаныя ў фахверкавых дамах. Горад прыняў біскупства і каталіцкія рэлігійныя ордэны ў 465 годзе падчас Ванскага сабору. Ван перажыў выключны рэлігійны ўздым на працягу XVI і XVII стагоддзяў, перш чым скаціўся ў заняпад да 1870-х гадоў. Пасля Першай сусветнай вайны для горада настаў час пераменаў, а пасля Другой сусветнай вайны — час эканамічнага і дэмаграфічнага росту.