Вартасныя лічбы
Ва́ртасныя лі́чбы — у матэматыцы — усе лічбы набліжанага ліку ад першай злева, адметнай ад нуля, да апошняй, за сапраўднасць якіх можна ручацца. Напрыклад, калі ўзважванне праведзена з дакладнасцю да 1 г, то ў запісе вынікаў 0,320 кг вартаснымі лічбамі будуць З, 2 і 0. Вартасную лічбу называюць праўдзівай, калі абсалютная хібнасць набліжанага ліку не перавышае палавіны адзінкі разраду гэтай лічбы. Напрыклад, у запісе скорасці святла c = (299 796 ± 4) км/с праўдзівыя вартасныя лічбы 2, 9, 9, 7 і 9.
Гл. таксама
- Набліжанае вылічэнне
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).