Васіль Пятровіч Стасаў
Васіль Пятровіч Стасаў | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 24 ліпеня (4 жніўня) 1769 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 жніўня (5 верасня) 1848 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Дзеці | Уладзімір Васілевіч Стасаў, Надзея Васільеўна Стасава[d], Дзмітрый Васільеўвіч Стасаў[d], Q121418624? і Q121418524? |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Санкт-Пецярбург, Кіеў, Патсдам, Грузіна |
Архітэктурны стыль | Класіцызм, ранні рускі стыль |
Уплыў на | Q72650546? |
![]() |

Васіль Пятровіч Стасаў (24 ліпеня (4 жніўня) 1769, Масква — 24 жніўня (5 верасня) 1848, Санкт-Пецярбург) — рускі архітэктар, прадстаўнік класіцызму.
Біяграфія
Нарадзіўся ў небагатай дваранскай сям’і: бацька, Пётр Фёдаравіч Стасаў, служыў у вотчыннай канцылярыі — падканцылярыстам (памочнікам пісара), маці, Ганна Анціп’еўна, паходзіла з роду Прыклонскіх. Мелі радавое сяло Сакалова, пад Серпухавам.
Да 1783 года вучыўся ў гімназіі пры Маскоўскім універсітэце ; у 1783 годзе памёр бацька, а неўзабаве і старэйшы брат, які служыў у марскім флоце. 14 лютага 1873 Васіль Стасаў паступіў на службу ў Экспедыцыю архітэктурных спраў, кіраваную С. А. Карыным — у пасадзе «архітэктара капрала» (чарцёжніка); у 1790 годзе ён ужо памочнік архітэктара[2].
У 1794 годзе некалькі месяцаў адбываў вайсковую павіннасць ў Праабражэнскім палку ў Санкт-Пецярбургу. У студзені 1795 паступіў на службу ў Дэпартамент герольдыі. З 1797 В. П. Стасаў пачаў службу Калежскім сакратаром у Галоўнай салянай канторы.
Творчасць
У Санкт-Пецярбургу Стасавым былі пабудаваны комплекс будынкаў Акадэміі навук на Васільеўскім востраве, Ямскі рынак на Раз’езднай вуліцы (1817—1819), Паўлаўскія казармы на Марсавым поле (1817—1821), Спаса-Праабражэнскі сабор (1827—1829), Троіца-Ізмайлаўскі сабор (1828—1835), Нарвскія трыумфальныя вароты (1827—1834) і Маскоўскія трыумфальныя вароты (1834—1838). Пабудовы Стасава адрозніваюцца прадстаўнічасцю, урачыстасцю архітэктурных формаў. Развіваючы ідэі рускага ампіру, Стасаў часта звяртаўся да строгіх форм дарыйскага ордэра.
У Царскім Сяле В. Стасаў аформіў шэраг інтэр’ераў Екацярынінскага і Аляксандраўскага палацаў, займаўся перабудовай Кітайскай вёскі (1817—1822). Па яго праекце былі пабудаваныя вароты «Ласкава маім калегам» (1817), Манеж, Вялікая аранжарэя.
Па праектах Стасава пабудаваны правіянцкія склады ў Маскве (1821—1835), праведзена перабудова рэзідэнцыі віленскага генерал-губернатара (1824—1832, цяпер рэзідэнцыя прэзідэнта Літвы). У 1836-41 Стасаў спраектаваў Троіцкі сабор у Гельмязаве (Палтаўскай губерні).
Зноскі
- ↑ а б Стасов Василий Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Да 1790 ставіцца распрацоўка генеральнага плана незахаванай сядзібы А. С. Нябольсінай на Пакроўцы .
Літаратура
- Ста́саў Васіль Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 167—168. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стасов Василий Петрович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Популярная художественная энциклопедия / Под ред. Полевого В. М. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. (руск.)
Спасылкі
- Василий Стасов (руск.) // Праект «Культура. РФ»
- Стасов Василий Петрович // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)