Ваяводства
Ваяво́дства (руск.: воеводство, польск.: województwo, укр.: воєводство, літ.: vaivadija; рум.: voievodat; сербск.: vojvodina (војводина), «vojvodstvo» (војводство) ці «vojvodovina» (војводовина); венг.: vajdaság; лац.: palatinatum) — назва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Ваяводствы існавалі з часоў сярэднявечча ў гісторыі Польшчы, Румыніі, Венгрыі, Беларусі, Літвы, Украіны, Латвіі, Расіі і Сербіі.
- Адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы ў XV—XVIII стст., якую ўзначальваў ваявода. На беларускіх і ўкраінскіх землях у складзе Рэчы Паспалітай існавалі Бэлзскае, Берасцейскае, Брацлаўскае, Валынскае, Віленскае, Віцебскае, Інфлянцкае, Кіеўскае, Менскае, Мсціслаўскае, Новагародскае, Падляшскае, Падольскае, Полацкае, Чарнігаўскае, Троцкае, Смаленскае і Рускае і іншыя ваяводствы.
- Адміністрацыйная адзінка ў Вялікім Княстве Маскоўскім.
- Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на рускіх землях. Самая вялікая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка тых часоў была зямля (Кіеўская, Валынская, Полацкая і г.д.), на чале якой стаяў удзельны князь. Зямля ў сваю чаргу падзялялася на ваяводствы, на чале кожнага з якіх стаяў ваявода, які падпарадкоўваўся непасрэдна князю.
- Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польшчы ў 1921—1939 гг. Беларускія і ўкраінскія землі ў Польшчы ўваходзілі ў склад наступных ваяводстваў: Валынскага, Люблінскага, Львоўскага, Палескага, Станіслаўскага, Тарнапольскага, Беластоцкага, Віленскага, Навагрудскага і інш.
- У сучаснай Польшчы 16 такіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак (польск.: województwo wielkopolskie, województwo kujawsko-pomorskie, województwo małopolskie, województwo łódzkie, województwo dolnośląskie, województwo lubelskie, województwo lubuskie, województwo mazowieckie, województwo opolskie, województwo podlaskie, województwo pomorskie, województwo śląskie, województwo podkarpackie, województwo świętokrzyskie, województwo warmińsko-mazurskie, województwo zachodniopomorskie).
Літаратура
- Малий словник історії України / ред. В. Смолій. — К.: Либідь, 1997. (укр.)
Спасылкі
- Arkadiusz Belczyk. Tłumaczenie polskich nazw geograficznych na język angielski Архівавана 3 сакавіка 2016. (польск.)
- New Provinces of Poland (1998) Архівавана 8 чэрвеня 2011. (англ.)
- Map of Poland Архівавана 26 красавіка 2011. (англ.)
- English names of Polish provinces Архівавана 16 ліпеня 2011.