Ваяводы троцкія
Ваявода троцкі — кіраўнік Троцкага ваяводства, адзін з найзначнейшых дзяржаўных урадаў ВКЛ.
Старосты
Ваяводы
У 1413 пасада стала ваяводскай.
№ | Выява | Ваявода | Пачатак тэрміна | Канец тэрміна | Заўвага |
---|---|---|---|---|---|
1 | ![]() |
Яўнут Валімонтавіч (? — 1432 ці 1433) |
1413 | 1432 ці 1433 | Казнены вялікім князем Жыгімонтам Кейстутавічам |
2 | ![]() |
Пётр Лелюш (? — 1445?) |
1434[1] | 1440 | Пазбаўлены пасады за ўдзел у забойстве князя Жыгімонта Кейстутавіча |
3 | ![]() |
Ян Гаштольд (? — 1458) |
1440 | 1443 | У 1443 годзе паступіў на віленскага ваяводу |
4 | ![]() |
Івашка Манівідавіч (? — 1458) |
1443 | 1458 | У 1458 годзе паступіў на віленскага ваяводу. Памёр у тым жа годзе |
![]() |
Івашка Вяжэвіч (? — да 1482) |
каля 1460 | Гіпотэза Ю. Вольфа. Узгадваецца як ваявода троцкі (былы) ў дакументах 1482 і 1492. У 1460-х гадах быў смаленскім намеснікам | ||
![]() |
Андрэй Саковіч (? — 1465?) |
1458 ? | 1465 ? | Магчыма, займаў пасаду ваяводы троцкага ў канцы жыцця[2] | |
5 | ![]() |
Радзівіл Осцікавіч (1384? — 1477) |
1466[1] | 1477 | Адначасова земскі маршалак і віленскі кашталян. Памёр на пасадзе троцкага ваяводы |
6 | ![]() |
Станька Судзівоевіч (? — 1480) |
1478[1] | 1480 | Памёр на пасадзе троцкага ваяводы |
7 | ![]() |
Марцін Гаштольд (? — 1483 ці 1484) |
1480 | 1483 ці 1484 | Памёр на пасадзе троцкага ваяводы |
8 | ![]() |
Багдан Саковіч (? — 1490 ці 1491) |
між 1484 і 1486 | 1490 ці 1491 | Адначасова земскі маршалак. Памёр на пасадзе троцкага ваяводы |
9 | ![]() |
Пётр Мантыгірдавіч Белы (? — 1497) |
1491[1] | 1497 | Адначасова земскі маршалак. Памёр на пасадзе троцкага ваяводы |
10 | ![]() |
Ян Забярэзінскі (каля 1440 — 1508) |
май 1498[1] | студзень 1505 | Пазбаўлены Троцкага ваяводства ў студзені 1505 |
11 | ![]() |
Мікалай Радзівіл (каля 1470 — 1521) |
студзень 1505 | 20 чэрвеня 1510 | У 1510 годзе паступіў на віленскага ваяводу |
12 | ![]() |
Рыгор Осцік (? — 1518 ці 1519) |
20 чэрвеня 1510 | 1518 ці 1519 | Адначасова дворны маршалак. Памёр на пасадзе троцкага ваяводы |
13 | ![]() |
Альбрэхт Гаштольд (? — 1539) |
5 сакавіка 1519 | 25 сакавіка 1522 | У 1522 годзе паступіў на віленскага ваяводу |
14 | ![]() |
Канстанцін Астрожскі (каля 1460 — 1530) |
вясна 1522 | верасень 1530 | Адначасова найвышэйшы гетман. Памёр на пасадзе троцкага ваяводы |
15 | ![]() |
Ян Забярэзінскі (каля 1440 — між 1536 і 1538) |
1531[1] | між 1536 і 1538 | Адначасова земскі маршалак. Памёр на пасадзе троцкага ваяводы |
Урад вакантны (1538—1542). У 1540—1541 гадах адміністратарам ваяводства быў Іван Гарнастай | |||||
16 | ![]() |
Станіслаў Гаштольд (каля 1507 — 1542) |
24 мая 1542 | 18 снежня 1542 | Памёр на пасадзе троцкага ваяводы |
Урад вакантны (1542—1544) | |||||
17 | ![]() |
Януш Гальшанскі (каля 1505 — 1549) |
1544 | 1549 | Памёр на пасадзе троцкага ваяводы |
Урад вакантны (1549—1550) | |||||
18 | ![]() |
Мікалай Радзівіл Руды (1512 — 1584) |
снежань 1550 | пачатак 1566 | Адначасова найвышэйшы гетман. У 1566 годзе паступіў на віленскага ваяводу |
19 | ![]() |
Стэфан Збаражскі (каля 1518 — 1586) |
18 сакавіка 1566 | 1586 | Памёр на пасадзе троцкага ваяводы |
20 | ![]() |
Ян Глябовіч (1544 — 1590) |
1 чэрвеня 1586 | 1590 | Памёр на пасадзе троцкага ваяводы |
21 | ![]() |
Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка (1549 — 1616) |
10 жніўня 1590 | 26 сакавіка 1604 | У 1604 годзе паступіў на віленскага ваяводу |
22 | ![]() |
Аляксандр Хадкевіч (каля 1560 — 1626) |
25 лютага 1605 | пачатак 1626 | Памёр на пасадзе троцкага ваяводы |
23 | ![]() |
Януш Тышкевіч (каля 1572 — 1642) |
26 сакавіка 1626 | верасень 1640 | У 1640 годзе паступіў на віленскага ваяводу |
24 | ![]() |
Пётр Пац (каля 1570 — 1642) |
3 кастрычніка 1640 | 19 ліпеня 1642 | Памёр на пасадзе троцкага ваяводы |
25 | Аляксандр Слушка (каля 1580 — 1647) |
ліпень 1642 | ліпень 1647 | Памёр на пасадзе троцкага ваяводы | |
26 | ![]() |
Мікалай Абрамовіч (? — 1651) |
20 жніўня 1647 | люты 1651 | Адначасова генерал літоўскай артылерыі. Памёр на пасадзе троцкага ваяводы |
27 | Мікалай Стэфан Пац (каля 1623 — 1684) |
24 красавіка 1651 | 1670 | У 1670 годзе паступіў на віленскага кашталяна | |
28 | ![]() |
Марцыян Аляксандр Агінскі (1632 — 1690) |
1670 | 15 мая 1684 | У 1684 годзе паступіў на вялікага літоўскага канцлера |
29 | ![]() |
Цыпрыян Павел Бжастоўскі (1612 — 1688) |
20 чэрвеня 1684 | 8 чэрвеня 1688 | Памёр на пасадзе троцкага ваяводы |
30 | Ежы Юзаф Радзівіл (1668 — 1689) |
31 снежня 1688 | 3 студзеня 1689 | Памёр на пасадзе троцкага ваяводы | |
31 | ![]() |
Багуслаў Аляксандр Уніхоўскі (? — 1697) |
1689 | чэрвень 1697 | Памёр на пасадзе троцкага ваяводы |
32 | Казімір Уладзіслаў Сапега (1650 — 1703) |
20 кастрычніка 1697 | 29 красавіка 1703 | Памёр на пасадзе троцкага ваяводы | |
33 | ![]() |
Міхал Казімір Коцел (? — 1722) |
10 мая 1703 | 1707 | У 1707 годзе быў пазбаўлены пасады каралём Станіславам Ляшчынскім |
34 | ![]() |
Ежы Станіслаў Сапега (1668 — 1732) |
1707 | 1709 | Прызначаны каралём Станіславам Ляшчынскім; пасля вяртання на сталец Аўгуста Моцнага ў 1709 годзе зноў стаў стольнікам |
35 | ![]() |
Казімір Дамінік Агінскі (? — 1733) |
1710[1] | 15 красавіка 1730 | У 1730 годзе паступіў на віленскага ваяводу |
36 | ![]() |
Юзаф Тадэвуш Агінскі (1700 — 1736) |
17 красавіка 1730 | 3 снежня 1736 | Памёр на пасадзе троцкага ваяводы |
37 | Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька (1702 — 1762) |
5 ліпеня 1737 | 21 мая 1742 | Адначасова польны гетман літоўскі. У 1742 годзе паступіў на віленскага кашталяна | |
38 | ![]() |
Аляксандр Пацей (? — 1770) |
1742 | сакавік 1770 | Памёр на пасадзе троцкага ваяводы |
39 | ![]() |
Тадэвуш Францішак Агінскі (1712 — 1783) |
26 сакавіка 1770 | лістапад 1783 | Памёр на пасадзе троцкага ваяводы |
40 | ![]() |
Андрэй Агінскі (1740 — 1787) |
19 лістапада 1783 | 12 кастрычніка 1787 | Памёр на пасадзе троцкага ваяводы |
41 | ![]() |
Юзаф Мікалай Радзівіл (1736 — 1813) |
9 лютага 1788 | 1795 | Страціў пасаду пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай |
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. Kraków, 1885.