Ваўкі (фільм)

ВаўкіM:
Постар фільма
Жанр драматычны фільм
У галоўных
ролях
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 103 хв.
Краіна
Мова руская
Год 17 снежня 2009
IMDb ID 3085562

«Ваўкі́» (руск.: Волки) — беларускі мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Аляксандрам Колбышавым ў 2009 годзе на кінстудыі «Беларусьфільм» па аднаіменнай аповесці А. Чакменева.[1]

Сюжэт

На глухую станцыю Вярыха, безнадзейна згубленую ў завейных заносах, прыбывае эшалон з асобымі зняволенымі[ru]. Скарыстаўшыся снежным буранам, адзін з этапаваных, Кірыл Палятаеў, збягае з-пад канвою. Прабіраючыся скрозь зімовы лес, Кірыл, напаўзамерзлы і знясілены, дабіраецца да роднай вёскі. Героі фільма падзяляюцца на два варожых лагера. Адны, якія ведалі Палятаева яшчэ да арышту, сутыкаюцца з праблемай маральнага выбару: загінуць, альбо паступіцца простымі чалавечымі каштоўнасцямі — любоўю, міласэрнасцю і павагай адзін да аднаго. Іншыя, выконваючы свой абавязак, ладзяць на Кірыла сапраўднае паляванне. Бабуля Ганна Захараўна, Шурка і старшыня Кузьміч ратуюць Палятаева і пры гэтым пакутуюць самі. Але вось парадокс — выратаваны ад «людзей-ваўкоў» Кірыл натыкаецца на зграю сапраўдных ваўкоў і тут ужо няма каму прыйсці да яго на дапамогу…

Акцёры

У галоўных ролях

Акцёр Роля
Дзмітрый Ульянаў Кірыл Кірыл
Андрэй Панін Зіновій Пятровіч Зіновій Пятровіч
Уладзімір Гасцюхін Кузьміч Кузьміч
Коля Спірыдонаў Шурка Шурка

У ролях

Акцёр Роля

Здымачная група

  • сцэнарый — Аляксандр Чакменеў, Аляксандр Колбышаў
  • рэжысёр — Аляксандр Колбышаў

Зноскі

  1. Волки (2009) (руск.). kino-teatr.ru[ru]. Праверана 15 снежня 2019.

Спасылкі