Верхняя Рака (акруга Гамбіі)

Верхняя Рака
англ.: Upper River
Краіна Сцяг Гамбіі Гамбія
Статус акруга
Уваходзіць у
Уключае 4 раёна
Адміністрацыйны цэнтр Басэ-Санта-Су
Насельніцтва (2010) 198 773
Шчыльнасць 96,03 чал./км²
Плошча 2 070 км²
Верхняя Рака на карце
Часавы пояс UTC+0
Код ISO 3166-2 GM-U

Ве́рхняя Рака́ (англ.: Upper River) — акруга на ўсходзе Гамбіі.

  • Адміністрацыйны цэнтр — Басэ-Санта-Су.
  • Плошча — 2 070 км², насельніцтва — 198 773 чалавека (2010).

Геаграфія

На захадзе мяжуе з акругай Цэнтральная Рака, на поўначы, усходзе і поўдні з Сенегалам. Праз усю тэрыторыю акругі з усходу на захад працякае рака Гамбія.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйна акруга падраздзяляецца на 4 раёна:

  • Усходні Фуладу
  • Кантара
  • Санду
  • Вулі