Цела голае або пакрыта вельмі дробнымі, разрозненымі шыпкамі. Вочы слабаразвітыя. Рыла моцна падоўжанае, на яго ніжнім баку два вельмі кароткія вусікі. Рот ніжні, вялікі, на сківіцах дробныя зубы. Спінны плаўнік адзін, адсунуты назад, знаходзіцца над анальным плаўніком. Каналы бакавой лініі на галаве і тулаве акружаны костачкамі. Жаберная накрыўка моцна выцягнута ззаду.