Веслаў Мысліўскі
Веслаў Мысліўскі | |
---|---|
Wiesław Myśliwski | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 сакавіка 1932[1][2][…] (92 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік, драматург |
Кірунак | «вясковая проза» |
Жанр | проза, п'еса |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | Дзяржаўная прэмія ПНР (двойчы), Літаратурная прэмія «Ніке» (двойчы) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ве́слаў Мыслі́ўскі (польск.: Wiesław Myśliwski; 25 сакавіка 1932, в. Двікозы каля г. Сандамір, Польшча) — польскі пісьменнік.
Біяграфія
Скончыў Каталіцкі ўніверсітэт у Любліне ў 1956 годзе. У 1955—1976 гг. працаваў у Кааператыўным народным выдавецтве ў Варшаве. Прайшоў шлях ад памочніка рэдактара да намесніка галоўнага рэдактара. У 1975—1999 — галоўны рэдактар штоквартальнага часопіса «Regiony», адначасова ў 1993—1999 — галоўны рэдактар выдання «Sycyna».
З 1997 узначальвае журы конкурсу на прысваенне агульнапольскай прэміі імя Аляксандра Паткоўскага ў Сандаміры.
Член Саюза польскіх пісьменнікаў (1971—1983).
Творчасць
У раманах «Голы сад» (1967, экранізацыя «Праз дзевяць мастоў», 1972), «Палац» (1970, экранізацыя 1979), «Камень на камень» (1984, экранізацыя 1995), «Далягляд» (1996) паказаны сялянскай культура як арган, частка нацыянальнай культуры, вясковы свет як свет сапраўдных каштоўнасцей. Аўтар драм «Злодзей» (1973), «Ключнік» (1978), «Дрэва» (1989). Для яго твораў характэрны філасофска-міфалагічнае асэнсаванне рэчаіснасці, паэтычнасць, метафарычнасць, прытчаваць.
Зноскі
- ↑ Wiesław Myśliwski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Wieslaw Mysliwski // Babelio — 2007.
Літаратура
- Мысліўскі Веслаў. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Веслаў Мысліўскі