Ваенная акадэмія ЗША
Ваенная акадэмія ЗША (United States Military Academy) (USMA) | |
---|---|
англ.: United States Military Academy | |
Дэвіз |
англ.: Duty • Honor • Country (Абавязак • Гонар • Айчына) |
Заснаваны | 16 сакавіка 1802 |
Тып | Вышэйшая ваенная навучальная ўстанова |
Прэзідэнт | генерал-лейтэнант Франклін Хегенбек |
Студэнты | 4 487 |
Краіна | |
Размяшчэнне |
|
Кампус | 65 кв. км |
Юрыдычны адрас |
ЗША, штат Нью-Ёрк, г. Уэст-Пойнт |
Сайт | westpoint.edu (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ваенная акадэмія Злучаных Штатаў Амерыкі (англ.: United States Military Academy), вядомая таксама як Уэст-Пойнт (англ.: West Point) — вышэйшая федэральная ваенная навучальная ўстанова арміі ЗША. З'яўляецца найстарэйшай з пяці ваенных акадэмій ў ЗША.
Акадэмія размешчана ў горадзе Уэст-Пойнт, штат Нью-Ёрк, на рацэ Гудзон у 80 км на поўнач ад г. Нью-Ёрк, займае плошчу каля 65 км², з'яўляючыся адным з самых вялікіх кампусаў у свеце. Практычна ўвесь цэнтральны акадэмічны гарадок з'яўляецца месцам, дзе засяроджана мноства гістарычных месцаў, будынкаў і помнікаў. Большасць будынкаў гарадка пабудаваныя ў стылі неаготыкі з шэрага і чорнага граніту. Акадэмічны гарадок — папулярнае месца сярод турыстаў, што абумоўлена яшчэ і тым, што ў ім знаходзіцца найстарэйшы музей Арміі ЗША.
Гісторыя
Ваенны форт на месцы акадэміі быў пабудаваны ў 1778 годзе па загадзе Джорджа Вашынгтона. Праект быў складзены Тадэвушам Касцюшкам. У якасці асноўнай задачы, якая стаяла перад фортам, было не прапусціць караблі брытанскага флота па рацэ Гудзон. Гэты форт адыграў ключавую ролю ў Вайне за незалежнасць ЗША.
Акадэмія была заснавана ў 1802 годзе. Суперінтэндантам акадэміі з 1817 па 1833 год быў палкоўнік Сільванус Таер, які лічыцца «бацькам» акадэміі. Асноўнай асаблівасцю усталяванай ім сістэмы навучання было невялікая колькасць аўдыторных заняткаў і вялікая колькасць самастойна выконваемых дамашніх заданняў. Гэтая сістэма навучання захоўваецца і ў цяперашні час. Вялікае значэнне надавалася інжынернай справе. У першай палове XIX стагоддзя выпускнікі Уэст-Пойнт праектавалі большую частку дарог, мастоў і чыгунак ЗША.
Пасля Першай сусветнай вайны супэрінтэндант акадэміі Дуглас Мак-Артур надаваў вялікую ўвагу фізічнай падрыхтоўцы і спорту, высунуўшы лозунг «Кожны кадэт павінен быць спартсменам».
У 1964 годзе прэзідэнт ЗША Ліндан Джонсан павялічыў колькасць навучэнцаў з 2529 да 4417. Пасля колькасць была скарочана да 4000, але потым зноў падвышана да 4400.
У 1976 годзе ў акадэміі пачалося навучанне жанчын.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ваенная акадэмія ЗША
- Афіцыйны сайт
Перадпрагляд зносак
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 30 чэрвеня 2020.