Вольны каралеўскі горад
Вольны каралеўскі горад (лац.: libera regiae civitas) — былыя гарады ў каралеўстве Венгрыя, якія не падпарадкоўваліся жупным органам сталіцы, мелі сваё ўласнае самакіраванне і заканадаўчую ўладу, іх жыхары пераважна самі абіралі рыхтара (войта) і органы кіравання. Гэтыя гарады мелі ў Венгрыі т. зв. чацверты статус і ў тагачасным феадальным грамадстве з'яўляліся астравамі дэмакратыі.
У Славакіі
Паводле двух дэкрэтаў караля Уладзіслава II 1498 і 1514 гадоў у Славакіі атрымалі статус вольных каралеўскіх гарадоў:
- Шахцёрскія:
- Банска-Бела
- Банска-Бістрыца
- Банска-Шцьяўніца
- Крэмніца
- Любетава
- Нова-Баня
- Пуканец
- Зволен
Некаторыя гарады, асабліва ў XVI стагоддзі, маглі атрымліваць прывілеі, падобныя каралеўскім горадам, вызваляліся ад розных падаткаў і мытаў і мелі права валодаць прыгоннымі вёскамі. Гарадскі статус мелі ў Славакіі прыкладна 110 населеных пунктаў. Тым не менш, вольныя каралеўскія гарады былі адзінымі, якім дазвалялася ўзводзіць муры.
У 1608 годзе права надання прывілеяў горадам перайшло ад караля да ўрада Венгерскага каралеўства. Паводле закону 1687 манарх меў права надаць гораду статус вольнага каралеўскага толькі паводле згоды сойма.
У XVI—XVIII стагоддзях гэты статус атрымалі:
Правы і абавязкі гарадоў
Вольныя каралеўскія гарады атрымлівалі наступныя прывілеі:
- выбар уласнага войта, гарадской рады, кіраўніцтва і святара
- заканадаўчай моцы на тэрыторыі, належачай гораду
- права на вызваленне ад выплаты мыта, robotovania, выплаты трыдзесяціны
- вольная перадача маёнткаў нашчадкам з боку асобных мяшчан
- права гандлю
- памешчыцкае права
- вызначэнне мераў і вагаў для разлікаў
- эканамічныя пытанні
У выпадку судовае цяжбы не было магчымасці абскарджвання ў вышэйстаячых судах, рашэнні выносіліся канчатковыя. Адзінай магчымасцю змены прысуду быў зварот пра памілаванне да караля.
Сярод абавязкаў былі:
- выплата каралю падатку
- у выпадку наведвання каралём — забавы для яго
- навагоднія падарункі
- напачатку існаваў абавязак і пастаўляць салдат у каралеўскае войска
Гл. таксама
Літаратура
- Anton Špiesz. Slobodné kráľovské mestá na Slovensku v rokoch 1680-1780. — Košice: Východoslovenské vydavateľstvo, 1983. — ISBN 93-003-83.
- Anton Špiesz. Bratislava v stredoveku. — Turany: Perfekt, 2008. — ISBN 978-80-8046-397-7.